СЯДЗІБА Ў ДЗІКУШКАХ
СЯДЗІБА Ў ДЗІКУШКАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
канец 30-х гадоў XX стагоддзя
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
неакласіцызм
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першая пісьмовая ўзгадка пра Дзікушкі (Біікушкі) адносіцца да 1506 года. Маёнткам валодалі Тышкевічы, Нарушэвічы, а ў ХVIІ стагоддзі ён стаў уласнасцю роду Храптовічаў.
У 1833 годзе маёнтак купіў Караль Рафал Грабоўскі. У 1917 годзе пасля смерці бяздзетнага Станіслава Грабоўскага маёмасць была падзелена паміж трыма яго пляменніцамі. Дзікушкі перайшлі ва ўласнасць нашчадкаў Тэадозіі Аскеркі з Грабоўскіх. Менавіта яе ўнук – інжынер Аляксандр Лех Мінейка – пабудаваў перад Другой усясветнай вайной новы мураваны сядзібны дом.
У верасні 1939 года Аляксандр Мінейка быў мабілізаваны ў войска, здолеў трапіць у Англію, дзе і жыў да сваёй смерці ў 1952 годзе. Былая маёмасць Мінейкі была нацыяналізавана саветамі. У сядзібным доме размясцілася праўленне мясцовага калгаса, а пасля – сельскі клуб і бібліятэка.
У 70-ыя гады ХХ стагоддзя пасля закрыцця клубу будынак сядзібнага дому быў фактычна кінуты і пачаў разбурацца. Да сёняшнега часу захаваліся мялаўнічыя руіны, якія ў большасці крыніц памылкова называюцца рэшткамі сядзібы Грабоўскіх, хаця Грабоўскімі былі пабудаваны толькі гаспадарчыя будынкі, якія да гэтага часу знаходзяцца недалёка ад дому.
СТАТУС АБ'ЕКТА:
будынак не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і не мае ахоўнага статуса.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі