СЯДЗІБА Ў РУТКЕВІЧАХ
СЯДЗІБА Ў РУТКЕВІЧАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
канец ХІХ-пачатак ХХ стагоддзя
АРХІТЭКТАРЫ:
невядомы
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
класіцызм
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першая ўзгадка пра Руткевічы ў пісьмовых крыніцах датуецца 1690 годам. Уласнікамі маёнтку былі Пяткевічы і Каміньскія.
У пачатку ХІХ стагоддзя Руткевічамі валодалі Рыхлевічы. За ўдзел у паўстанні 1863 года маёнтак у Яна Рыхлевіча быў канфіскаваны.
На пачатку ХХ стагоддзя ў маёнтку гаспадаравалі Марыя Палоньска і яе сын Вітольд Козел-Паклеўскі. Верагодна пры іх быў пабудаваны аднапавярховы сядзібны дом, які захаваўся да нашага часу.
Адметнасцю маёнтку з'яўляецца пейзажны парк, які лічыцца адным са старэйшых на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Закладзены ён быў не пазней як у другой палове ХVІІІ стагоддзя. Ёсць меркаванне, што да яго паўстання меў дачыненне знакаміты батанік, выкладчык шчучынскага калегіўма піяраў Станіслаў Баніфацы Юндзіл, бо манахі ордэна верагодна мелі зямельны надзел у Руткевічах. У 1977 годзе парк атрымаў статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.
Пасля другой усясветнай вайны маёнтак належаў мясцоваму калгасу, а потым эксперыментальнай базе «Руткевічы». Пазней у сядзібным доме размяшчалася бібліятэка, якая на пачатку ХХІ стагоддзя пераехала ў іншы будынак.
Некаторы час сядзіба пуставала і была выстаўлена на продаж. На сённяшні дзень сядзібны дом выкуплены ў прыватную ўласнасць і новы ўласнік праводзіць яго рэканструкцыю.
СТАТУС АБ'ЕКТА:
аб'ект не мае якога-кольвек ахоўнага статусу
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ: