СЯДЗІБА Ў ГАЛАВІЧПОЛІ
СЯДЗІБА Ў ГАЛАВІЧПОЛІ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1935 год
АРХІТЭКТАРЫ:
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
закапанскі
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Мясцовыя жыхары часта называюць сядзібу «Дом Валейкаў» ці нават «Дом Вадэйкаў». Справа ў тым, што частка Галавічполя належала прадстаўнікам роду Валейкаў, аднак гэты дом быў пабудаваны Ежы Іваноўскім на яго ўласнай зямлі на месцы ранейшага будынку, знішчанага пажарам.
Праект быў замоўлены вядомаму ў той час беларускаму архітэктару Лявону Вітан-Дубейкаўскаму. Аўтар натхняўся папулярным у Польшчы закапанскім ці новазакапанскім стылем. У шэрагу сваіх работ ён імкнуўся рэалізаваць канцэпцыю, якая абапіралася на традыцыі драўлянага народнага дойлідства. На падставе гэтых традыцый аўтар марыў распрацаваць стыль беларускай нацыянальнай архітэктуры.
Драўляны будынак нейкім цудам перажыў падзеі Другой усясветнай вайны і больш-менш захаваў аўтэнтычны выгляд (за выключэннем пакрыцця даху).
У нашыя дні будынак выкарыстоўваецца мясцовымі вернікамі ў якасці каталіцкай капліцы.
СТАТУС АБ'ЕКТА:
аб'ект не мае якога-кольвек ахоўнага статусу
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ: