ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
АХВЯРАЎ НАЦЫЗМУ
Ў ШЧУЧЫНЕ
ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
АХВЯРАЎ НАЦЫЗМУ
Ў ШЧУЧЫНЕ
1945 год
фота на брацкай магіле
НАЗВА:
помнік на брацкай магіле ахвяраў нацызму ў Шчучыне
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
на ўскраіне горада Шчучына на тэрыторыі былога вайсковага аэрадрому.
АПІСАННЕ:
Помнік усталяваны на месцы масавага знішчэння больш чым 2000 вязняў шчучынскага гета, якое адбылося 9 мая 1942 года.
Першы помнік быў усталяваны ў 1965 годзе і ўяўляў сабой невысокую бетонную стэлу з высечаным надпісам на рускай мове. На вяршыні стэлы мелася металічная пяціканцовая зорка.
помнік 1965 года
помнік 2018 года
У 2018 годзе намаганнямі Камітэту па захаванні памяці аб ахвярах халакосту ў Рэспубліцы Беларусь пры фінансавай падтрымцы дабрачынных фондаў з Вялікай Брытаніі і ЗША на магіле быў усталяваны новы помнік.
Аўтарам пректу з'яўляецца беларускі архітэктар Леанід Левін. Помнік уяўляе сабой гранітную стэлу з высечаным знакам міноры, а таксама інфармацыйнымі надпісамі на беларускай, англійскай мовах і іўрыце.
Да адваротнага боку помніка прымацаваныя табліцы з надпісамі на рускай мове і іўрыце, якія размяшчаліся на ранейшым помніку.
Аб'ект мае статус пахавання ахвяраў вайны.
СПАСЫЛКІ:
аб'ект на сайце КНІГА ПАМЯЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
аб'ект на старонцы Belarus Holocaust Memorials Project
аб'ект на сайце СОХРАНИМ ИСТОРИЮ