ЦАРКВА СВЯТОГА МІКАЛАЯ
Ў РЫМКАХ (ТУРЭЙСКУ)
ЦАРКВА СВЯТОГА МІКАЛАЯ
Ў РЫМКАХ (ТУРЭЙСКУ)
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1875 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Турэйск фактычна можна лічыць першым горадам на тэрыторыі сучаснага Шчучынскага раёна. Пад назваю "Турыйск на Нёмане" ён узгадваецца ў Іпацеўскім летапісе пад 1253 годам. Тады гэта была славянская крэпасць на беразе Нёмана.
Першыя звесткі пра царкву ў Турэйску адносяцца да 1558 года. Вядома, што ў 1630 годзе ў Турэйску існавала драўляная царква на каменным падмурку.
Пад час вайны 1654-1667 гадоў святыню абрабавалі маскоўскія войскі.
Сучасны храм быў пабудаваны на месцы былой уніяцкай царквы ў 1875 годзе.
У 1934 годзе настаяцелем храма быў прызначаны святар Іван Аляхновіч, які загінуў разам з жонкай смерцю мучаніка ў 1943 годзе.
У 1963 годзе царкву забралі ў вернікаў і ператварылі ў склад для захавання зерня.
Пасля вяртання храма праваслаўным у 1989 годзе яго паўторна пасвяцілі ў 1992 годзе.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі