ПОМНІК ЦЁТЦЫ
Ў АСТРЫНЕ
ПОМНІК ЦЁТЦЫ
Ў АСТРЫНЕ
НАЗВА:
помнік Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч (Цётцы)
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Астрынскі сельсавет, гарадскі пасёлак Астрына.
АПІСАННЕ:
помнік уяўляе сабой узнесеную на высокі бетонны пастамент бронзавую фігуру маладой жанчыны ў элеганцкай сукенцы з накінутым на плечы шалем. У левай руцэ яна трымае кнігу, прыціснутую на грудзей.
Аўтар помніка — Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі.
Помнік першапачаткова быў пастаўлены ў 1954 годзе насупраць будынку школы. Цікава, што на адным з захаваных фотаздымкаў бачны надпіс на пастаменце з памылкай (год нараджэння паэткі пададзены неправільна).
У канцы ХХ стагоддзя помнік быў перанесены на іншае месца — да новага будынку Астрынскай сярэдняй школы.
СТАТУС АБ'ЕКТА:
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў помніку быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.