КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
Ў ВАСІЛІШКАХ
КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
Ў ВАСІЛІШКАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1769 год;
у 1860-я гады перабудаваны;
капітальна адрамантаваны ў 20-я гады ХХ стагоддзя
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
барока
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Касцёл будавалі манахі дамініканскага ордэна, якія мелі ў Васілішках свой кляштар, фундаваны ў 1658 годзе Лідскім земскім суддзёй Марцінам Дамінікам Лімантам. Храм быў пасвечаны ў лістападзе 1790 года. Пры касцёле таксама быў збудаваны манастырскі корпус.
У 1832 годзе кляштар дамініканаў быў ліквідаваны, яго маёмасць канфіскавана, а касцёл набыў статус парафіяльнага.
Пасля падзей паўстання 1863 года царскія ўлады ў 1865 годзе канфіскавалі і сам храм, перарабіўшы яго ў праваслаўную царкву. Большая частка храмавай маёмасці, у тым ліку і барочны арган, былі перавезеныя ў найбліжэйшы касцёл у Старых Васілішках.
Пры перабудове былі разабраны верхнія ярусы вежаў з фігурнымі шлемамі, замест якіх з'явіліся невялікія купалы-"цыбуліны". Таксама у другой палове ХІХ стагоддзя быў канчаткова разбураны кляштарны корпус.
У 1919 годзе польскія ўлады вярнулі храм католікам. У 1922-1928 годах быў здзейснены капітальны рамонт касцёла.
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі