КАСЦЁЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Ў АСТРЫНЕ
КАСЦЁЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Ў АСТРЫНЕ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1996 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
гістарызм (сінтэз раманскіх і гатычных матываў)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
У пісьмовых крыніцах заснаванне касцёла ў Астрыне датуецца 1667 годам, калі грошы на будову святыні фундаваў вялікі канцлер літоўскі Крыштаф Зыгмунд Пац. Аднак большасць гісторыкаў лічыць, што мелася на ўвазе перабудова раней існаваўшай царквы ва ўніяцкі храм.
Толькі ў пачатку ХХ стагоддзя мясцовыя католікі вырашылі займець уласны касцёл. Было прынята рашэнне перанесці драўляны будынак фундаванага князем Яўстахам Каэтанам Сапегам касцёла ў Дэмбраве (у 1919 годзе каталікам вярнулі ренейшы мураваны Дэмбраўскі касцёл, перароблены пад праваслаўную царкву). Гэты касцёл быў асвечаны ў 1930 годзе, праз год згарэў, быў адноўлены ў 1933 годзе і дзейнічаў да 1947 года. У 1967 годзе будынак быў канчаткова разбураны.
Сучасны храм быў збудаваны на ахвяраванні парафіян і пасвечаны 12.10.1996.
У касцёле знаходзіцца рэліквія – драўляны крыж, які змаглі ўратаваць з узарванай саветамі ў ноч на 30 лістапада 1961 года Фары Вітаўта ў Гродне.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі