СЯДЗІБА Ў ДЭМБРАВА
СЯДЗІБА Ў ДЭМБРАВА
ЧАС ПАБУДОВЫ:
другая палова ХІХ стагоддзя
АРХІТЭКТАРЫ:
невядомы
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
класіцызм
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Дэмбрава ўпершыню ўзгадваецца ў XVI стагоддзі як сяло, якое належала вялікаму пісару літоўскаму смаленскаму баярыну Сідару Васільевічу Копцю.
У XVII стагоддзі Дэмбрава атрымала статус мястэчка.
У 1674 годзе ўласнік Дэмбрава лідскі падстараста Міхал Рынвід з жонкай Крысцінай з Гружэўскіх фундавалі будаўніцтва тут каталіцкага касцёла. А праз два гады ў мястэчку была заснавана місія езуітаў.
У 1777 годзе ўласнікам Дэмбрава быў браслаўскі войскі Тадэвуш Ваўжэцкі, які ажаніўся з Барбарай Тызенгаўз. Такім чынам мястэчка па кудзелі перайшло ва ўласнасць Тызенгаўзаў. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Германцыя Тызенгаўз атрымала Жалудок і Дэмбрава ў якасці пасагу, калі выходзіла замуж за графа Севярына Урускага.
У 1840 годзе ў Дэмбрава нарадзіўся вядомы жывапісец і графік Казімір Альхімовіч, а праз год – яго брат таксама мастак Гіацынт Альхімовіч.
У 1877 годзе Дэмбрава перайшло ва ўласнасць князя Яна Паўла Сапегі як пасаг яго жонкі Севярыны Урускай. Сапегі зрабілі сваёй рэзідэнцыяй не Дэмбрава, а размешчаную паблізу Спушу, дзе князь Яўстах Каэтан Сапега пабудаваў прыгожы сядзібны дом у закапянскім стылі.
Дэмбрава з канца ХІХ стагоддзя Сапегі здавалі ў арэнду. Спачатку тут гаспадарыў уласнік фальварку Шчучынак Антоні Лісоўскі (менавіта ў Дэмбрава нарадзіўся яго сын вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч Баляслаў Лісоўскі).
У міжваенны час адміністратарам Дэмбрава быў Аляксандр Паўловіч, які у гады другой усясветнай вайны быў актыўным удзельнікам польскага падполля, а абодва яго сыны загінулі ў партызанскіх атрадах Арміі Краёвай.
У пасляваенны час сядзіба выкарыстоўвалася у гаспадарчых мэтах мясцовым калгасам.
Да нашага часу захаваліся рэшткі парку і сядзібны дом, які выкарыстоўваўся ў якасці жытла для адміністратараў.
СТАТУС АБ'ЕКТА:
аб'ект не мае якога-кольвек ахоўнага статусу
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ: