Гіяцынт Альхімовіч (1841-1916)
Мастак, педагог, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання.
Нарадзіўся 11.09.1841 у Дэмбрава (зараз – Шчучынскі раён).
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Скончыў гімназію і тэхнічную школу ў Вільні.
Разам з братам удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў. Эміграваў у Францыю, дзе пасяліўся ў Перпіньяне. Працаваў спачатку ў кампаніі, якая будавала чыгункі. Вучыўся жывапісу.
Праз некаторы час пераехаў у Парыж. Там ён сустрэўся з братам Казімірам Альхімовічам, які вярнуўся з сібірскай няволі. Там жа адбылося знаёмсява Гіяцынта з вядомым віленскім мастаком і былым паўстанцам Міхалам Эльвірам Андрыёлі.
У 1876 годзе Гіацынт быў прызначаны прафесарам малявання ў сярэдняй школе ў Перпіньяне, затым у прафесійна-тэхнічнай вучэльні і вышэйшай жаночай школе.
Ажаніўся з францужанкай Ірмэ Аміэль, з якой меў двух дзяцей.
Удзельнічаў у шматлікіх выставах у Францыі. У 1904 годзе адбылася выстава яго твораў у Варшаве.
За сваю творчую і педагагічную працу быў узнагароджаны ў 1892 годзе французскім ордэнам «Officier d'Académie».
Памёр ў Перпіньяне 27.08.1916.