Іна Чаславаўна Аксціловіч
Урач-анатам, кандыдат медыцынскіх навук
Нарадзілася 15.02.1983 у Гурнофелі (Шчучынскі раён).
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і аспірантуру пры ім.
З 2009 года працуе на лячэбным факультэце Гродзенскага медуніверсітэта выкладчыкам кафедры медыцынскай біялогіі і генетыкі.
Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Варыянтная анатомія артэрый падстраўнікавай залозы».
Аўтар больш чым 20 навуковых прац і публікацый.