Іван Георгіевіч Хільмановіч (1938-2024)
Беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 05.05.1938 у вёсцы Шынкаўцы (зараз – Шчучынскі раён).
Працаваў механікам Ражанкаўскай МТС, галоўным інжынерам саўгаса «Пратасаўшчына».
З 1972 па 1996 год кіраваў калгасам «Путь Ленина».
За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі ўзнагароджаны двума ордэнамі «Знак Почёта».
У 1986 годзе ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».
Памёр 22.08.2024.