Адам Тадэвуш Хадкевіч (1711-1745)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, уладальнік Вялікага і Малога Мажэйкава.
Прадстаўнік магнацкага роду Хадкевічаў.
Нарадзіўся ў 1711 годзе ў сям'і блудзенскага старосты Яна Караля Хадкевіча і Цэцыліі Соф’і з Сапегаў. Рана страціў бацьку. Адукацыю атрымаў у Нямеччыне і Францыі.
Займаў пасаду старосты блудзенсага, вялёнскага і даўгялішскага.
Доўгі час жыў у Вялікім Мажэйкаве, дзе арганізаваў грунтоўную перабудову маёнтку пад сваю родавую рэзідэнцыю.
У 1733 годзе на выбарах караля галасаваў за кандыдатуру Аўгуста Саксонскага, а ў 1735 годзе падпісаў Варшаўскую канфедэрацыю ў падтрымку апошняга. У тым жа годзе атрымаў пасаду ваяводы берасцейскага.
У 1740 годзе быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла.
Памёр 03.08.1745.