Дземідовіч Анатоль Віктаравіч
Беларускі навуковец, педагог, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся 14.01.1976 у вёсцы Вялікае Сяло (Шчучынскі раён).
У 2002 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2007 годзе скончыў аспірантуру пры згаданым універсітэце.
У 2002-2004 годзе выкладаў гісторыю ў сярэдняй школе № 16 горада Гродна.
У 2004-2010 годзе працаваў выкладчыкам Лідскага каледжа.
У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 2010 года выкладаў на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2012 па 2020 гады ўзначальваў гэтую кафедру.
У 2020-2021 гадах быў загадчыкам кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
З 2021 года – дацэнт кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання.
Спецыялізуецца на гістарыяграфіі, методыцы гістарычнай навукі і крыніцазнаўстве, вывучае палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную гісторыю Вялікага княства Літоўскага.