Дзмітрый Іванавіч Грыневіч
Акцёр тэатру і кіно.
Нарадзіўся 12.09.1985 у Шчучыне.
У 2009 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў.
У 2010 годзе атрымаў ступень магістра мастацтвазнаўства.
У 2014 годзе скончыў акцёрскі курс ва «Усерасійскім дзяржаўным універсітэце кінематаграфіі» (ВГИК).
Чалец Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі, Гільдыі акцёраў кіно Расіі.
Зняўся больш чым у 20 кінастужках.
Актыўна ўдзельнічае ў тэатральных пастаноўках, тэлевізійных і забаўляльных праектах.