Вільгельм Пашкевіч (1894-1940)
Польскі вайсковы дзеяч, ахвяра катыньскага злачынства.
Нарадзіўся 06.05.1894 ў Васілішках (зараз – Шчучынскі раён).
У 1914 годзе скончыў Віленскую гімназію і паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.
У 1916 годзе быў прызваны ў расійскае войска. Скончыў вайсковую школу ў Кіеве.
У кастрычніку 1917 года ўступіў у Першы Польскі корпус.
У 1918 годзе добраахвотнікам уступіў у Войска Польскае і быў скіраваны ў афіцэрскую школу ў Дэмбліне.
Браў удзел у польска-бальшавіцкай вайне. Пасля вайны застаўся служыць у войску. У 1924 годзе быў скіраваны на службу ў Корпус Аховы Памежжа.
У 1928 годзе скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.
У 1931 годзе скончыў курс Вышэйшай Вайсковай Школы ў Варшаве.
У 1931-1939 гадах у якасці кадравага афіцэра камандаваў батальёнамі ў Влоцлаўку, Гродне, Брэсце.
У верасні 1939 года трапіў у савецкі палон. У 1940 годзе з лагеру ў Старабельску быў перавезены ў Харкаў і расстраляны ў ліку іншых польскіх афіцэраў.
Быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэна Virtuti Militari, чатыры разы Крыжам Валечных, Срэбным Крыжам Заслугі, медалямі.
У 2007 годзе пасмяротна атрымаў званне палкоўніка.
Яго брат Густаў Пашкевіч – генерал дывізіі (генерал-лейтэнант) Народнага Войска Польскага.