Сяргей Васільевіч Ложачнік
Дзяржаўны дзеяч. Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 10 лістапада 1981 года ў вёсцы Петкавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
У 2007 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання па спецыяльнасці машыны і апараты харчовых вытворчасцей.
У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці кіраванне аграпрамысловым комплексам.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2001 годзе механікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Крутагор’е-Петкавічы».
У 2001-2002 гадах – механік па рамонце і наладцы абсталявання мясной прамысловасці каўбаснага цэха калгаса імя Карла Маркса Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У 2002-2004 гадах – фармоўшчык каўбасных вырабаў трэцяга разраду; аператар лініі прыгатавання фаршу ТАА «Віказ» Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 2004-2009 гадах – інжынер-тэхнолаг, начальнік каўбаснага цэха ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Мінскай вобласці.
У 2009-2011 гадах – начальнік Дзяржаўнай харчовай інспекцыі па якасці і стандартызацыі – галоўны дзяржаўны інспектар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2011-2013 дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Шчучынскі масласырзавод» Гродзенскай вобласці.
З 2013 па 2019 год – старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2019 па 2024 год – старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
З кастрычніка 2024 года ўзначаліў Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю.