Пётр Васільевіч Калбыка (1926-1945)
Беларускі паэт, удзельнік партызанскага руху.
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Шынкаўцы.
Пад час гітлераўская акупацыі навучаўся ў Шчучынскай беларускай гімназіі, дзе захапіўся паэзіяй. Марыў стаць настаўнікам. Падтрымліваў шчыльную сувязь з савецкімі партызанамі. Уступіў у дыверсійную групу капітана Таранава.
З прыходам Чырвонай Арміі у ліпені 1944 года ўступіў у яе шэрагі. Служыў у 114-ым асобным сапёрным батальёне. Удзельнічаў у баях пад Варшавай і ў Цэнтральнай Польшчы, затым - ва Ўсходняй Прусіі. 6 лютага 1945 года быў цяжка паранены. Памёр ад ран 17 лютага ў шпіталі пад Эльбцантам.
Захаваўся сшытак з вершамі паэта 1942-43 гадоў.