Мікалай Трафімавіч Бялко
Гаспадарчы дзеяч, Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 20.12.1934 у Астрыне.
Скончыў Астрынскую сярэднюю школу.
У 1954 годзе паступіў у Мінскі політэхнічны інстытут.
З 1959 года працаваў хімікам-тэхнолагам, галоўным інжынерам на перапрацоўчых прадпрыемствах у Мінскай і Брэсцкай абласцях.
З 1966 года працаваў галоўным інжынерам мінскага завода «Крышталь».
З 1978 па 2001 год – генеральны дырэктар мінскага завода «Крышталь».
За шматгадовую плённую працу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага працоўнага сцяга, уганараваны званнем Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З'яўляецца ўласнікам 44 патэнтаў на навуковыя вынаходніцтвы.