Генрых Валяр'янавіч Мыслівец
Гаспадарчы дзеяч, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 28.11.1957 у вёсцы Даліняны (Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Полацкі лясны тэхнікум.
У 1983 годзе скончыў Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «інжынер лясной гаспадаркі».
Працаваў лесаводам, майстрам лесу Мастоўскага лясніцтва Шчучынскага лясгаса.
З 1988 па 1992 год узначальваў аддзел аховы навакольнага асяроддзя вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Мастадрэў».
У 1992 годзе стварыў фермерскую гаспадарку «Гарызонт», якой паспяхова кіруе больш за 30 гадоў.
У 2016 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Звесткі аб ім занесены ў Кнігі славы Мастоўскага раёна і Гродзенскай вобласці.
У 2022 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».