Дамейка Ігнат Іпалітаваіч (1802-1889)
Навуковец, рэфарматар, педагог, мемуарыст.
Нарадзіўся 31.07.1802 у Мядведцы (зараз – Карэліцкі раён).
Паходзіў са шляхецкай сям’і.
У 1812-1816 гадах вучыўся ў школе піяраў у Шчучыне.
Пасля заканчэння школы быў залічаны ў Віленскі ўніверсітэт.
Браў актыўны ўдзел у дзейнасці таварыства філаматаў, за што ў 1823 годзе быў асуджаны на пажыццёвы побыт у вёсцы пад пільным наглядам паліцыі.
Змагаўся ў лістападаўскім паўстанні 1830-1831 гадоў.
Эміграваў у Дрэздэн, а затым – у Парыж.
Пасля вучобы у парыжскай Горнай школе накіраваўся ў 1838 годзе ў Чылі, дзе актыўна займаўся навукова-даследчай дзейнасцю. Абіраўся рэктарам універсітэта ў Сант’яга, правёў прагрэсіўныя рэформы сістэмы адукацыі. Быў абвешчаны нацыянальным героем Чылі.
У 1884-1888 гадах з сынамі наведаў Еўропу, некаторы час жыў на радзіме.
Памёр 23.01.1889 у Сант’яга.