Вольга Іванаўна Русілка
Беларуская паэтка, літаратуразнаўца і педагог, кандыдат філагагічных навук.
Нарадзілася 17.07.1959 у вёсцы Бершты (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыўшы з залатым медалём школу, паступіла на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта.
Літаратурны дэбют адбыўся ў Шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска».
У студэнцкія гады друкавалася ў калектыўным зборніку «Вёсны», у рэспубліканскай перыёдыцы.
Пасля сканчэння БДУ у 1981 годзе трапіла ў Віцебск, у школу № 25.
У 1985 годзе скончыла аспірантуру пры інстытуце літаратуры Акадэмі Навук.
3 1994 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры беларускай літаратуры.
Аўтар 48 навуковых і метадычных работ па праблемах беларускай паэзіі і яе вывучэнні ў школе.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1999 года. Выдала два паэтычных зборнікі: «Табе» (1996) і «Ажына» (2004).