Ян Янавіч Васілеўскі
Дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 06.01.1960 у вёсцы Андрушоўцы (зараз – Шчучынскі раён).
Працоўную дзейнасць распачаў у 1977 годзе слесарам Шчучынскай аўтакалоны.
Працаваў у калгасе «Бальшавік» Шчучынскага раёна, сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Октябрь-Гродно».
У 1988 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці агранамія.
У 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.
Быў старшынёй Бераставіцкага райвыканкама.
З 2006 па 2022 год узначальваў Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.
Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна.