Генрых Францавіч Тарасевіч
Беларускі навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук, пісьменнік і паэт.
Нарадзіўся 23.11.1960 у вёсцы Новы Двор (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў з адзнакай агранамічны факультэт Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Каўнас).
Паступіў у аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Працаваў у Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар шэрагу паэтычных кніг.
Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 100-гадоваму юбілею Алеся Бачылы.