Казімір (Даніэль) Нарбут (1738-1807)
Асветнік, філосаф і педагог, выпускнік і выкладчык Шчучынскай школы піяраў.
Нарадзіўся 03.01.1738 у Крупе каля Ліды ў шляхецкай сям'і.
Адукацыю атрымаў у Шчучыне ў піярскай школе.
У 1755 годзе Нарбут рашае уступіць ў ордэн піяраў. Паслушніцтва праходзіў у Любяшове каля Пінска, затым 2 гады вучыўся ў Дуброўніцы.
З 1759 года ён вучыца ў Віленскім піярскім калегіуме. Бацькі вырашылі за свой кошт накіравць таленавітага юнака на вучобу ў Рым. На працягу 4 гадоў Нарбут удасканальвае свае веды.
У 1764 годзе Нарбута прызначылі прафесарам і прэфектам у Дуброўніцу. Затым яго перавялі ў Вільню.
Нарбут напісаў першую польскамоўную логіку, якая пад назвай «Логіка, або прадумвання і разважання рэчаў навука» была надрукавана ў 1769 годзе ў Вільні.
Школьнай кнігай, якую Нарбут напісаў і выдаў у віленскі перыяд, былі і «З філасофіі выбраныя думкі».
З 1770 па 1774 год як апякун сыноў літоўскага падскарбія ён наведаў Германію і Францыю.
Прымаў удзел у рабоце Адукацыйнай Камісіі ў Варшаве.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай адыйшоў ад спраў, жыў у вёсцы Радзівонішкі пад Лідай.
Памёр 17.03.1807. Пахаваны ў Радзівонішках, у падзямеллі ўніяцкай царквы.