Дар'я Мікалаеўна Карацінская
Беларускі мовазнавец і педагог.
Нарадзілася 03.03.1942 у Астрыне (зараз – Шчучынскі раён).
У 1959 годзе скончыла Гродзенскую сярэднюю школу №7.
У 1964 годзе скончыла беларускае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
У 1964-1965 гадах працавала настаўніцай нямецкай мовы, гісторыі і грамадазнаўства Жытамлянскай СШ Гродзенскага раёна.
З верасня 1965 года – выкладчык кафедры рускай і беларускай моваў Гродзенскага педінстытута.
У 1982 годзе абараніла кндыдацкую дысертацыю «Лексічная аманімія назоўнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове».
Пасля сканчэння аспірантуры працавала ў Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы, а затым дзяржуніверсітэце выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай мовы. У 1974-1983 гадах выконвала абавязкі намесніка дэкана філалагічнага факультэта па навукова-даследчай рабоце.
Асноўная тэматыка навуковых публікацый: лексікалогія, марфеміка, словаўтварэнне, марфалогія сучаснай беларускай мовы.
Сябра Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны.