Аляксандр Васільевіч Жалкоўскі (1933-2011)
Беларускі журналіст, пісьменнік, краязнавец.
Нарадзіўся 01.03.1933 у вёсцы Цёмнае Балота (цяпер – Сасновы Бор, Шчучынскі раён).
Скончыў у 1950 годзе Астрынскую школу.
З 1950 года пачаў працаваць у Васілішкаўскай раённай газеце.
Скончыў Гродзенскую вочна-завочную сярэднюю школу ў 1954 годзе.
У 1957-1961 гадах – слухач Мінскай вышэйшай партыйнай школы.
З 1961 па 1986 год працаваў рэдактарам Воранаўскай, Мастоўскай, Лідскай раённых газет.
З мая 1986 года – уласны карэспандэнт газеты «Гродзенская праўда».
Прымаў удзел у стварэнні кніг «Твае героі, Гродзеншчына», «Іх імёнамі названы», «У прынёманскіх лясах», «У чэрвені 1941 года», хронікі «Памяць» Лідскага раёна.
Памёр 14.04.2011 у Лідзе.