Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі
(Тадас Іванаўскас) (1882-1970)
Літоўскі навуковец, прафесар, доктар навук, акадэмік, Заслужаны дзеяч навукі Літоўскай ССР.
Нарадзіўся 16.12.1882 у Лябёдцы (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся ў гімназіях Варшавы і Пецярбурга.
Разам з братам Вацлавам у 1902 годзе ён удзельнічаў у выданні першага і адзінага нумара беларускага нелегальнага часопіса «Свабода».
У 1903-1904 гадах займаўся на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, у 1905-1909 гадах вывучаў прыродазнаўства ў Сарбоне.
Усвядаміў сябе прадстаўніком літоўскага народу. У 1918 годзе ён з жонкай Ганаратай адчыніў у вёсцы Мусцейна літоўскую школу для сельскіх дзяцей, дзе сам выкладаў.
З 1919 года пераехаў у Коўна, стаў адным з арганізатараў Ковенскага ўніверсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук.
У 1940-1941 гадах кіраваў кафедрай заалогіі Універсітэт Стэфана Баторыя.
Пасля вайны быў прафесарам Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатарам і дырэктарам Інстытута біялогіі Акадэміі навук Літвы.
У шматлікіх падарожжах ён сабраў унікальную калекцыю ўзораў фаўны і флоры, матэрыял для трохтамовай працы «Птушкі Літвы» і не меней займальных кніг «Птушкі свету» і «Жывёлы свету».
Заснаваў запаведнік Жувінтас, дабіўся адкрыцця заапарка ў Каўнасе.
Памёр 01.07.1970. Пахаваны на могілках Табарышкі ў Каўнасе.