Іван Аляхновіч (1886-1943)
Праваслаўны святар, настаяцель цэркваў у Ракавічах і Турэйску, ахвяра вайны.
Нарадзіўся 15.01.1886 у мястэчку Докшыцы (Віцебская вобласць).
З 1904 года працаваў на паштова-тэлеграфнай станцыі па сваёй першай адукацыі.
У час Першай усясветнай вайны быў начальнікам палявога тэлеграфнага аддзялення ў расійскай арміі.
У 1919 годзе быў прызначаны псаломшчыкам Віленскага кафедральнага сабора, іпадыяканам.
У 1921 годзе скончыў багаслоўскія класы Віленскай духоўнай семінарыі, рукапакладзены ў сан іерэя.
Служыў настаяцелем у Жыжме (Іўеўскі раён).
У 1924 годзе пераведзены ў мястэчка Дакудава (Лідскі раён).
У 1930-34 гадах служыў у вёсцы Сарокі (Глыбоцкі раён).
У верасні 1934 года прызначаны настаяцелем царквы ў Турэйску. Адначасова служыў у царкве ў Ракавічах.
05.09.1943 разам з матушкай Вольгай быў закатаваны (верагодна партызанамі Арміі Краёвай).
Пахаваны ў Шчучыне.