ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ
Ў РАКАВІЧАХ
ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ
Ў РАКАВІЧАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1877 год;
перабудавана ў 1900 годзе
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першыя пісьмовыя звесткі пра царкву ў Ракавічах адносяцца да 1515 года.
Згодна з паданнем, каля 1748 года мясцоваму шляхцічу Антону Казіміру Макрэцкаму ў сне з'явілася Багародзіца і наказала знайсці яе абраз. Раніцай ён пайшоў на адпаведнае месца і ўбачыў ікону, што плыла па рацэ. Абраз быў невялікага памеру і яго вырашылі адправіць у Вільню, дзе быў зроблены павялічаны спісак. Далейшы лёс арыгіналу невядомы.
Поруч з месцам з'яўлення абраза на ўзгорку Макрэцкі ў 1754 годзе за ўласныя сродкі пабудаваў царкву, у якой і захоўваўся павялічаны абраз Маці Божай, які хутка набыў славу цудадзейнага. Храм быў драўляным на каменным падмурку, меў дзве вежы і купал.
8 верасня 1877 года адбылося ўрачыстае пасвячэнне новай мураванай царквы, пабудаванай за дзяржаўны кошт праз дарогу ад старога храма. З-за хібаў, дапушчаных пры будове царквы, яе неўзабаве прыйшлося перарабляць. У 1900 годзе храм быў пасвечаны паўторна.
Захаваўся крыж на месцы алтара разабранай драўлянай царквы і каплічка, узведзеная над крыніцай, што заструмяніла не месцы з'яўлення іконы.
9 красавіка 2017 года ў царкве была ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар святара Івана Аляхновіча, які з 1934 года служыў у храме і быў забіты пад час Другой усясветнай вайны.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь