СТЭЛА Ў ПАРКУ Ў ШЧУЧЫНЕ
СТЭЛА Ў ПАРКУ Ў ШЧУЧЫНЕ
НАЗВА:
стэла ў гонар загінулых землякоў, савецкіх воінаў і партызан, савецкіх і партыйных работнікаў
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучын, гарадскі парк.
АПІСАННЕ І ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Стэла была ўсталявана ў 1967 годзе ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце і ў партызанах, савецкіх воінаў, палеглых пры вызваленні Шчучыншчыны, мірных грамадзян — ахвяраў нацысцкіх злачынстваў і савецкіх функцыянераў, загінулых у 1944-1953 гадах ад дзеянняў антысавецкага падполля. Агулам колькасць загінулых, адзначаных на ўмураваных у цокаль стэлы дошак, дасягае 8604 чалавек, што не зусім адпавядае рэчаіснасці, бо толькі колькасць мірных жыхароў, загінулых у полымі вайны на тэрыторыі сучаснага Шчучынскага раёна, перавышае 10 000.
З цягам часу вакол стэлы быў разбіты парк: першая алея была высаджана камсамольскім актывам у 1971 годзе. Афіцыйнай датай узнікнення парку стаў 1974 год.
У 80-ыя гады было працягнута добраўпарадкаванне і парк атрымаў назву 40-годдзя Перамогі.
Пасля распаду СССР за аб'ектам замацаваўся статус парку культуры і адпачынку. Стэла пачала паступова разбурацца, верагодна з-за неякасных матэрыялаў і хібаў будаўнікоў: з'явіліся глыбокія трэшчыны, пачалі адвальвацца пліты абліцоўкі.
Пасля шэрагу касметычных рамонтаў стэла была грунтоўна абноўлена ў 2025 годзе да 80-годдзя Перамогі.
СПАСЫЛКІ: