ПОМНІК У ВЁСЦЫ ВОСТРАВА
ПОМНІК У ВЁСЦЫ ВОСТРАВА
НАЗВА:
помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Дэмбраўскі сельсавет, вёска Вострава.
АПІСАННЕ:
помнік уяўляе сабой узнесеную на высокі пастамент фігуру маладога салдата ў поўны рост з накінутай на плечы плашч-палаткай. Правай рукой ён трымае блізка пояса пісталет-кулямёт. У апушчанай левай руцэ — невялікі букет палявых кветак. Да пастаменту прымацавана мармуровая табліца са спісам загінулых жыхароў прылеглых вёсак: Вострава, Варанкі, Гліняны, Згрэбнікі, Зюкі, Місюкоўшчына, Ройшы, Цяпы, Чучвы.
Пахавання няма.
Помнік пастаўлены ў 1967 годзе за кошт мясцовага калгасу. Выкананы метадам адліўкі з жалезабетону па тыповым праекце.