ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
АХВЯРАЎ НАЦЫЗМУ
Ў ВАСІЛІШКАХ
ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
АХВЯРАЎ НАЦЫЗМУ
Ў ВАСІЛІШКАХ
фота брацкай магілы
НАЗВА:
помнік на брацкай магіле ахвяраў нацызму ў Васілішках
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
недалёка ад цэнтра Васілішак на былых яўрэйскіх могілках.
АПІСАННЕ:
Помнік усталяваны на месцы масавага знішчэння больш чым 2100 вязняў васілішкаўскага гета, якое адбылося 10-11 мая 1942 года.
Помнік быў усталяваны ў 1967 годзе і ўяўляе сабой адносна невысокі бетонны абеліск ў форме ўзнесенай на кубічны падмурак усечанай піраміды з невялікім шарам на вяршыні.
У падмурку замацавана пліта з надпісам на рускай мове, дзе памылкова запісана дата знішчэння вязняў гета (замест 1942 указаны 1943 год).
У цэнтральнай частцы піраміды ў 1992 годзе яўрэйскімі актывістамі, якія паходзяць з Васілішак, была прымацавана металічная табліца з памятными надпісамі на іўрыце і рускай мове.
У 2025 годзе каля помніка былі ўсталяваны мармуровыя дошкі з імёнамі забітых.
Аб'ект мае статус пахавання ахвяраў вайны.
СПАСЫЛКІ:
аб'ект на сайце КНІГА ПАМЯЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ