ПОМНІК НЕВЯДОМАМУ САЛДАТУ
Ў ГРАМКАХ
ПОМНІК НЕВЯДОМАМУ САЛДАТУ
Ў ГРАМКАХ
НАЗВА:
помнік невядомаму салдату на брацкай магіле савецкіх воінаў
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Астрынскі сельсавет, вёска Грамкі.
АПІСАННЕ:
Помнік уяўляе сабой узнесеную на пастамент фігуру салдата ў поўны рост з накінутай на плечы плашчпалаткай. У апушчанай левай руцэ ён трымае зняты галаўны ўбор, а правай рукой прытрымлівае пастаўлены ля правай нагі пісталет-кулямёт.
Да пастаменту прымацавана мармуровая дошка з надпісам на рускай мове:
"ИМЯ ТВОЁ НЕИЗВЕСТНО ПОДВИГ ТВОЙ БЕССМЕРТЕН
ПАВШЕМУ ЗА РОДИНУ
1941-1945г.г."
Помнік пастаўлены ў 1967 годзе на месцы пахавання двух безыменных воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Выкананы метадам адліўкі з жалезабетону па тыповым праекце.
Брацкая магіла мае статус воінскага пахавання.
СПАСЫЛКІ: