ПОМНІК ПОЛЬСКІМ
ГЕРОЯМ У ПІЛЬЧУКАХ
ПОМНІК ПОЛЬСКІМ
ГЕРОЯМ У ПІЛЬЧУКАХ
НАЗВА:
помнік польскім героям, палеглым пры абароне айчыны.
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Васілішкаўскі сельсавет, вёска Пільчкуі.
АПІСАННЕ І ЦІКАВЯ ФАКТЫ:
Помнік уяўляе сабой невысокі бетонны абеліск, падзелены на тры ступені. З пярэдняга аб'ёму верхняй выцягнутай вертыкальна ступені выступае рэльеф каталіцкага крыжа. На франтальнай плоскасці сярэдняй кубападобнай ступені высечаны надпіс на польскай мове: "Слава героям, палеглым падчас абароны айчыны" і дату 02.05.1938 года.
Ініцыятарам узвядзення помніка быў мясцовы настаўнік Леапольд Асіньскі. Ён арганізаваў збор добраахвотных ахвяраванняў сярод жыхароў вёсак Пільчукі і Новыя Гернікі на ўшанаванне памяці польскіх патрыётаў, якія загінулі ў баях за адраджэнне дзяржавы. За кошт сабраных сродкаў быў пабудаваны абеліск, які ўрачыста адкрылі 2 мая 1938 года да 20-годдзя аднаўлення Рэчы Паспалітай.
Помнік нейкім дзівосным чынам перажыў віхуру Другой усясветнай вайны і савецкія часы, ацалеўшы да нашых дзён. Магчыма, прычынай стала яго даволі нетыповае размяшчэнне сярод прыватных вясковых будынкаў і ў аддаленні ад ажыўленых дарог.