ЧАС ПАБУДОВЫ:
1674 год (верагодна, што ў XVIII стагоддзі храм быў грунтоўна перабудваны).
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
прасочваюцца рысы барока
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Мураваны касцёл быў фундаваны падстарастам Лідскім Эльяшам Міхалам Рынвідам і яго жонкай Крысцінай Беатай з роду Гружэўскіх.
У 1676 годзе касцёл быў падараваны фундатарамі гродзенскім езуітам, якія заснавалі тут сваю місію. У 1699 годзе статус езуіцкай місіі ў Дэмбрава быў падвышаны да рэзідэнцыі.
У 1773 годзе пасля забароны дзейнасці ордэна езуітаў касцёл стаў парафіяльным.
У касцёле былі ахрышчаны вядомыя мастакі Гіяцынт Альхімовіч і Казімір Альхімовіч.
У 1863 годзе святар Рамуальд Скібіньскі быў сасланы на 8 гадоў у Сібір за падтрымку паўстання.
У 1865 годзе будынак касцёла перадалі праваслаўным вернікам. Храм быў перабудаваны: на даху над алтарнай часткай з'явіўся другі купал - "цыбуліна".
У 1919 годзе будынак вярнулі каталікам.
У 1939 годзе святар касцёла Тадэвуш Сечка быў арыштаваны органамі НКВД па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці і загінуў.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі