ПОМНІК ПОЛЬСКІМ
САЛДАТАМ І АФІЦЭРАМ
Ў ВАЙКАЛАХ (БАГДАНАХ)
ПОМНІК ПОЛЬСКІМ
САЛДАТАМ І АФІЦЭРАМ
Ў ВАЙКАЛАХ (БАГДАНАХ)
НАЗВА:
помнік польскім салдатам і афіцэрам, загінуўшым у гады Другой усясветнай вайны на тэрыторыі Шчучынскага раёна.
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Дэмбраўскі сельсавет, вёска Вайкалы (раней гэтая частка Вайкалоў была асобнай вёскай Багданы).
АПІСАННЕ:
помнік уяўляе сабой трапецыяпадобны невысокі абеліск з крыжам на вяршыні. Да помніка прымацавана металічная табліца з надпісамі на польскай і беларускай мовах. Помнік узведзены ў пачатку 1990-х гадоў пры фінансавай падтрымцы Польшчы.
У 1944 годзе недалёка ад гэтага месца адбыўся бой польскіх партызан з гітлераўцамі, якія ахоўвалі памежны пункт паміж Беластоцкай акругай і Генеральнай акругай "Вайсрутэнія". У баі загінуў камандзір 7-га батальёну 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай маёр Ян Півнік.
Цікава, што да 2022 года на момніку была іншая табліца з польскім гербам і надпісам па-польску аб тым, што помнік прысвечаны менавіта Яну Півніку.