ЦАРКВА ПАКРОВА
ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Ў ПЕРШАМАЙСКУ
ЦАРКВА ПАКРОВА
ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Ў ПЕРШАМАЙСКУ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1869 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першыя пісьмовыя звесткі пра царкву ў Забалоцці (такую назву першапачаткова мела паселішча) датуюцца 1540 годам. Пры гэтым маецца інфармацыя, што яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя ў храме знаходзіўся звон з надпісам лацінкай "1506 год".
У царкве знаходзіўся цудадзейны абраз Маці Божай (верагодна спіс Іверскай іконы). Не выключана, што ікона трапіла сюды разам з уцекачом з Маскоўскай дзяржавы баярынам Міхаілам Сабакіным, які ў 1550 годзе атрымаў паселішча ад караля Жыгімонта І ва ўласнасць.
У 1705 годзе да святыні здзейсніў паломніцтва кароль Станіслаў Ляшчынскі.
У канцы ХVIII стагоддзя царква была перабудавана: храм меў дзве вежы з дуба і малы купал у задняй частцы.
У 1869 годзе на месцы былой уніяцкай царквы быў узведзены мураваны храм, на будаўніцтва якога выдаткавалі 6235 рублёў.
У 1886 годзе абраз Маці Божай быў абноўлены, а ў 1893 годзе на ахвяраванні вернікаў для іконы быў створаны адмысловы ківот. З пачаткам Першай усясветнай вайны абраз быў вывезены з храма і далейшы яго лёс невядомы.
У 1899 годзе па рашэнні ўладаў Сабакінцы змянілі назву на сяло Пакроўскае (у гонар мясцовай Пакроўскай царквы).
У 1948 годзе ў выніку пажару храм моцна пацярпеў, а царкоўны архіў загінуў у агні.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь