СІНАГОГА Ў ЖАЛУДКУ
СІНАГОГА Ў ЖАЛУДКУ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
пачатак ХХ стагоддзя
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
мадэрн
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першыя звесткі аб яўрэях у Жалудку датуюцца ХVІ стагоддзем. Цягам некалькіх наступных стагоддзяў доля яўрэйскага насельніцтва мястэчка няўхільна павялічвалася і ў канцы ХІХ стагоддзя перавысіла 70%.
Да сярэдзіны 1891 года ў мястэчку мелася толькі адна сінагога, аднак у 1899 годзе мясцовая яўрэская супольнасць накіравала пісьмовую просьбу ўладам дазволіць пабудаваць яшчэ адну, бо існуючай было недастаткова для вялікай колькасці вернікаў.
Мураваная сінагога размясцілася на гандлёвай плошчы мястэчка і ўяўляла сабой цэнтр рэлігійнага і грамадскага жыцця.
Сярод жалудоцкіх яўрэяў, якія пакінулі значны след у гісторыі, варта ўзгадаць пісьменніка і выдаўца Бен-Авігдора, мастака парыжскай школы Пінхуса Крэменя, архітэктара і грамадскага дзеяча Мірона Мардуховіча.
Будынак сінагогі складзены з чырвонай цэглы. У пасляваенны час, калі тут размясціўся клуб, знешні выгляд змяніўся з-за дабудаваных аб'ёмаў. У выніку галоўны фасад быў "схаваны" за прыбудаваным фае, а ззаду з'явілася "буда" для кінапраектару.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на партале POSHYK.INFO