СКУЛЬПТУРА ДЗЯЎЧЫНЫ
Ў АШМЯНЦАХ
СКУЛЬПТУРА ДЗЯЎЧЫНЫ
Ў АШМЯНЦАХ
НАЗВА:
скульптура дзяўчыны з садавінай
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Жалудоцкі сельсавет, вёска Ашмянцы.
АПІСАННЕ:
скульптура ўяўляе сабой узнесеную на пастамент фігуру дзяўчыны ў сядзячай позе, якае трымае ў руках кошык з садавінай. Агульная кампазіцыя характэрная для сталінскай эпохі і адсылае да архаічных вобразаў багінь урадлівасці. Па сутнасці гэта была спроба стварэння альтэрнатывы хрысціянскаму культу. Замест скульптур Хрыста і Маці Божай, якія карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых вернікаў і былі аб'ектамі пакланення, пачалі ўсталёўваць савецкія скульптуры. На Шчучыншчыне гэты працэс ішоў паралельна з узмацненнем антырэлігійнай прапаганды і масавым закрыццём храмаў з пачатку 60-х гадоў.
Скульптура была ўсталявана, верагодна, у 60-я гады ХХ стагоддзя каля будынку праўлення мясцовага калгасу.