ЦАРКВА РАСТВА ХРЫСТОВА
Ў РАЖАНЦЫ
ЦАРКВА РАСТВА ХРЫСТОВА
Ў РАЖАНЦЫ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
Пачатак ХХ стагоддзя.
У 1998-2003 гадах была праведзена грунтоўная перабудова, якая значна змяніла першапачатковы выгляд будынку.
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Будынак быў узведзены мясцовымі яўрэямі і першапачаткова выконваў ролю сінагогі.
Пасля другой усясветнай вайны ў будынку размяшчаўся клуб.
У 1998 годзе па рашэнні мясцовых уладаў будынак быў перададзены на патрэбы праваслаўнай абшчыны.
30 верасня 2004 года біскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій пасвяціў храм у гонар Раства Хрыстова.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі