ЦАРКВА ЎСПЕННЯ
ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Ў ШНІПКАХ (ЯТВЕСКУ)
ЦАРКВА ЎСПЕННЯ
ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Ў ШНІПКАХ (ЯТВЕСКУ)
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1873-76 гады
АРХІТЭКТАРЫ:
А. Лазінскі
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
У свой час паселішча Ятвеск мела даволі важнае рэгіянальнае значэнне. Ужо ў 1555 годзе Ятвеск атрымаў статус мястэчка. У 1602 годзе тут быў пабудаваны драўляны касцёл Святой Ганны. Аднак у далейшым былое мястэчка прыйшло ў заняпад і пад канец ХХ стагоддзя наогул знікла з мапаў (было далучана да вёскі Шніпкі).
Зветак пра існаванне тут царквы да сярэдзіны ХІХ стагоддзя пакуль не знойдзена. Сучасны храм быў пабудаваны у 1873-75 гадах.
У 60-я гады ХХ стагоддзя царква была зачынена, а будынак перададзена на гаспадарчыя патрэбы мясцоваму калгасу.
У 1990 годзе святыню аддалі праваслаўным вернікам. Пасвячэнне царквы адбылося 8 кастрычніка 1991 года.
Каля царквы знаходзіцца цікавы старажытны надмагільны камень з выбітым на ім чатырохканцовым крыжам.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Гродзенскай епархіі