СЯДЗІБА Ў МАЛЫМ МАЖЭЙКАВА
СЯДЗІБА Ў МАЛЫМ МАЖЭЙКАВА
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1880 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
поздні класіцызм
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першая пісьмовая ўзгадка пра Мажэйкаў адносіцца да 1502 года, калі мажэйкаўскі двор атрымаў у карыстанне баярын Міхал Гагін. За ўдзел у мяцяжы Глінскага ў 1508 годзе двор быў у Гагіна адабраны, трапіўшы ва ўладанне спачатку баярына Льва Тышкевіча, а потым князя Васіля Палубенскага.
Пасля 1509 года двор быў падзелены на Вялікі Мажэйкаў і Малы Мажэйкаў. Першым уладальнікам Малога Мажэйкава быў віленскі падканюшы Шымка Мацковіч, які фундаваў будаўніцтва знакамітай мураванай царквы (абарончага храма ў Мураванцы).
Каля 1660 года лідскі стараста Аляксандр Нарушэвіч аб'яднаў Вялікі і Малы Мажэйкаў у адзінае ўладанне. Праз дынастычны шлюб мажэйкаўскі ключ адыйшоў да прадстаўнікоў магнацкага роду Хадкевічаў, а ў канцы XVIII стагоддзя Малы Мажэйкаў набыў Казімір Кастравіцкі.
Каля 1860 года ўладальнікам Малога Мажэйкава стаў Аляксандр Брахоцкі. Менавіта ён разбудаваў двор: былі ўзведзены мураваны жылы дом, флігель, стайня, разбіты пейзажны парк.
У 1908-1910 гадах сын Аляксандра Брахоцкага Уладзіслаў перабудаваў жылы дом.
Апошнім уладальнікам сядзібы стаў Андрэй Брахоцкі, які пасля смерці бацькі ў 1931 годзе атрымаў яе ў спадчыну.
У 1939 годзе маёмасць Брахоцкіх была нацыяналізавана бальшавікамі, а на землях маёнтку быў створаны саўгас «17 верасня».
СТАТУС АБ'ЕКТА:
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў фрагментам былой сядзібы нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі