ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ
Ў МУРАВАНЦЫ
ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ
Ў МУРАВАНЦЫ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1524 год;
капітальна рамантавалася ў 1817(22) годзе;
грунтоўная рэканструкцыя адбылася ў 1871-1872 гадах;
рамантавалася ў 1906, 1988 і 2024 гадах.
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
готыка і рэнесанс
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першы драўляны храм (так званая "капліца Вітаўта"), быў пабудаваны каля 1407 года. Мураваны храм узведзены на пляцы, дзе існавала ранейшая царква.
Святыня не аднойчы моцна цярпела ад войнаў: у 1656 годзе ад маскоўскіх войскаў, у 1706 годзе была абстраляна з гармат шведскімі войскамі Карла ХІІ.
Пасля рэканструкцыі 1871-72 гадоў значна змяніўся знешні выгляд царквы: быў дабудаваны прытвор, надбудаваны ярусы на заходніх вежах, паніжаны дах і павялічаны вокны.
З 1863 па 1926 год настаяцелем царквы быў святар Леў Савіцкі, які грунтоўна даследаваў гісторыю святыні.
У 1868 годзе ў царкву быў перанесены абраз Маці Божай Воўчынкаўскай. У 1915 годзе ікону перавезлі ў Маскву і далейшы яе лёс невядомы. У 2013 годзе быў створаны спіс іконы, які зараз знаходзіцца ў царкве.
У 1928 годзе па рашэнні польскіх уладаў царкву перарабілі на каталіцкі касцёл.
У пасляваенны час савецкія ўлады выкарыстоўвалі будынак у якасці складу.
У 1989 годзе храм перадалі праваслаўным вернікам.
СТАТУС АБ'ЕКТА:
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў храму быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці найвышэйшай нулявой катэгорыі. Таксама царква ўнесена у папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай епархіі
старонка на партале POSHYK.INFO
відэа з цыклу Святыні Беларусі