Леў Іосіфавіч Савіцкі (1841-1926)
Праваслаўны святар, даследчык гісторыі царквы ў Мураванцы.
Нарадзіўся 18.06.1841 у вёсцы Спорава (зараз – Бярозаўскі раён).
Паходзіў з сям'і праваслаўнага святара.
Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню.
У 1863 годзе скончыў Літоўскую духоўную семінарыю.
10.11.1863 атрымаў сан іерэя і быў прызначаны настаяцелем Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы.
Быў настаяцелем цягам 62 гадоў. Арганізаваў царкоўна-прыходскую школу. Даследаваў гісторыю храма. З 1873 года друкаваў свае артыкулы ў Літоўскіх Епархіяльных ведамасцях.
Захапляўся бортніцтвам.
У гады Першай усясветнай вайны з’ехаў з адступаючымі рускімі войскамі. Вярнуўся ў Мураванку у 1920 годзе.
Памёр 02.02.1926 у Мураванцы.