Іван Іванавіч Гайваронскі (1955-2008)
Беларускі пісьменнік, паэт, педагог.
Нарадзіўся 21.0.1955 у вёсцы Баяры (Гродзенскі раён).
Пасля сканчэння Навадворскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна вучыўся ў Гродзенскім політэхнікуме на аддзяленні прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.
У 1977-1979 гадах служыў у шэрагах Савецкай арміі. Пасля працаваў будаўніком. Завочна скончыў факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Працаваў у Прудзянскай базавай школе Шчучынскага раёна настаўнікам біялогіі і геаграфіі; пералельна скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
Навучаўся ў Варшаве на тэалагічным факультэце Каталіцкага ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Друкаваўся на старонках абласнога і рэспубліканскага друку, «Бібліятэчцы Гродзенскай праўды» «Галасы», у часопісе «Ave Maria». Выдаў зборнік вершаў «Кветкі правінцыі» (2007).
Памёр 05.05.2008.