Рамуальд Свіркоўскі (1886-1942)
Каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра вайны.
Нарадзіўся 20.09.1886 годзе ў маёнтку Першукста (зараз – Свянцянскі раён Літвы).
У 1905-1909 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Віленскай духоўнай семінарыі.
У 1912 годзе скончыў Імператарскую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу.
З 1912 па 1927 год быў пробашчам ў Шчучынскім касцёле.
У 1918 годзе ўвайшоў у склад рады павета Шчучын-Плянты.
З 1922 года з’яўляўся прэфектам Шчучынскай дзяржаўнай настаўніцкай семінарыі.
У 1922 годзе быў абраны дэпутатам сейма Сярэдняй Літвы.
З 1927 па 1936 год служыў пробашчам у каталіцкіх парафіях у Міёрах, Сынкавічах, Слоніме.
З 1936 года служыў у Вільні.
З пачатку Другой усясветнай вайны актыўна супрацоўнічаў з польскім падполлем.
У пачатку 1942 года быў арыштаваны гестапаўцамі і змешчаны ў Лукішскую турму.
05.05.1942 быў расстраляны ў Панарах каля Вільні.