КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ АВІЛЬСКАЙ
У ШЧУЧЫНЕ
КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ АВІЛЬСКАЙ
У ШЧУЧЫНЕ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1829 год;
капітальна адрамантаваны ў 1987-1989 гадах.
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
класіцызм
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Храм будавалі манахі каталіцкага ордэна піяраў, якія з'явіліся ў Шчучыне яшчэ ў 1718 годзе. Вялікую суму грошай на будаўніцтва ахвяраваў уласнік мястэчка князь Францішак Ксаверы Друцкі-Любецкі.
Пры касцёле быў таксама пабудаваны новы мураваны двухпавярховы кляштарны корпус, які пасля скасавання ордэна піяраў у 1832 годзе сканфіскавалі царскія ўлады.
Піяры вярнуліся ў Шчучын у 1927 годзе і паспрабавалі адрадзіць былую славу асяродку асветы. Распачынаў гэтую справу Ян Барэль.
З 1944 па 1949 год пробашчам касцёла служыў ксёндз Станіслаў Каласанты Роек.
У 1954 годзе савецкія ўлады перадалі будынкі храма і кляштара на патрэбы вайскоўцам.
У 1988 годзе касцёл вярнулі каталіцкім вернікам.
Храм мае статус санктуарыя Маці Божай Фацімскай: у касцёле знаходзіцца фігура Багародзіцы, каранаваная Янам Паўлам ІІ у 1991 годзе ў Чэнстахове.
21.09.2010 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі
старонка на партале POSHYK.INFO