ПАМЯТНЫ ЗНАК
НА МЕСЦЫ КАТАСТРОФЫ САМАЛЁТА
МиГ-25 РУ
ПАМЯТНЫ ЗНАК
НА МЕСЦЫ КАТАСТРОФЫ САМАЛЁТА
МиГ-25 РУ
НАЗВА:
памятны знак на месцы катастрофы самалёта МиГ-25 РУ
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Шчучынскі сельсавет, вёска Даўлюдаўшчына.
АПІСАННЕ:
Памятны знак уяўляе сабой замацаваную ў бетонны падмурак хваставую частку самалёта МиГ-21 з размешчанымі на ёй інфармацыйнай таблічкай і фатаздымкам загінулых лётчыкаў.
Устаноўлены на месцы падзення самалёта МиГ-25 РУ, у выніку якога загінулі лётчыкі падпалкоўнік Новакрэшчынаў і капітан Півавар. Катастрофа адбылася 21 кастрычніка 1992 года пад час развітальнага палёту шчучынскіх пілотаў у сувязі з перадыслакацыяй вайсковай часці на іншы аэрадром. Лётчыкі маглі катапультавацца, але свядома пайшлі на рызыку, спрабуючы адвесці пагрозу падзення самалёта на вёску Даўлюдаўшчына.
СПАСЫЛКІ:
інфармацыя пра катастрофу на сайце "Щучин - город авиаторов".