СІНАГОГА Ў ВАСІЛІШКАХ
СІНАГОГА Ў ВАСІЛІШКАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
пачатак ХХ стагоддзя
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
мадэрн
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Звесткі аб першых яўрэях, якія пасяліліся ў Васілішках, датуюцца пачаткам ХVІІ стагоддзя. Пасля вялікага пажару ў Гродна ў 1617 годзе частка пагарэльцаў знайшлі прытулак у мястэчку.
У 1658 годзе ў Васілішках была пабудавана новая драўляная сінагога.
У другой палове ХІХ стагоддзе пачала дзейнічаць ешыва, якую ў 1868-1869 гадах узначальваў знакаміты рабін Хафец-Хаім (Ісраэль Мейер Пупко). Менавіта ў Васілішкаўскай сінагозе ён пісаў сваю самую знакамітую кнігу, назва якой «Хафец Хаім» («Той, хто прагне жыцця») стала духоўным псеўданімам аўтара.
У 1880 годзе яўрэі складалі больш за 80% насельніцтва Васілішак.
Сярод васілішкаўскіх яўрэяў, якія пакінулі значны след у гісторыі, варта ўзгадаць грамадскага-палітычнага дзеяча Ноаха Баса, літаратпра і выдаўца Саламона Капельмана, мастака парыжскай школы Ізраіля Левіна.
Будынак новай сінагогі быў узведзены ў пачатку ХХ стагоддзя.
У гады Другой усясветнай вайны яўрэйскае насельніцтва Васілішак было амаль цалкам вынішчана нацыстамі. 10-11 мая 1942 года адбылося массавае забойства яўрэяў мясцовага гета, у выніку якога загінулі больш за 2100 чалавек.
У пасляваенны час фактычна кінуты будынак сінагогі выкарыстоўваўся ў якасці клубу, а пазней - Дому культуры. У пачатку ХХІ стагоддзя фасад быў абкладзены сілікатнай цэглай. Пасля таго, як у 2008 годзе быў пабудаваны новы Цэнтр культуры ў Васілішках, былая сінагога некаторы час выкарыстоўвалася на патрэбы мясцовай дзіцячай спартовай школы.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ: